УПРАВЛЕНИЕ ПО ОБРАЗОВАНИЮ
АДМИНИСТРАЦИИ ПЕРВОМАЙСКОГО РАЙОНА Г. МИНСКА

Государственное учреждение образования
 "Ясли-сад №273 г. Минска"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную Версия для слабовидящих

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Горячие новости

21.02.2020

С Днем защитника Отечества!

20.02.2020

Единый День безопасности!

04.12.2019

Безопасный Новый год!

21.11.2019

Стань заметным!

13.11.2019

Не прожигай свою жизнь!

Контактная информация

Адрес: 220103 г. Минск, Калиновского, 89
Телефон/факс: +375 17 369 83 97, телефон 369 76 84
Электронная почта: ddu273@minsk.edu.by

 

Білінгвізм як сацыяльна-культурны
 і псіхолага-педагагічны феномен

   Маўленчае развіццѐ дашкольнікаў у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя.
   Паводле расійскага псіхалінгвіста А.А. Лявонцьева, вылучаюцца родная мова, якая засвойваецца дзецьмі з маленства (гэта мова бацькоў і сацыяльнага асяроддзя, мова нацыянальнай большасці ў дадзенай краіне); другая мова (як правіла, мова нацынальнай меншасці, што пражывае ў дадзенай краіне) і замежная мова, носьбітаў якой ў дадзенай мясцовасці (краіне) амаль ці зусім няма.

Для большасці дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, мець зносіны з акружаючымі іх людзьмі, з’яўляецца руская мова. Беларуская мова выступае для іх як другая. У той жа час беларуская мова для беларускіх дзяцей асэнсоўваецца ў грамадстве як родная мова, на аснове якой ажыццяўляецца іх нацыянальна-культурная сацыялізацыя.

Для меншай часткі дзяцей, галоўным чынам ў сельскай мясцовасці, першай мовай з’яўляецца беларуская, праўда, часта не чыстая, а змешаная з рускай, засмечаная памылкамі інтэрферэнцыі (так званая трасянка). Гэтыя дзеці знаёмяцца ў дашкольнай установе і з рускай мовай, аднак іх маўленне часцей за ўсё цяжка аднесці да якой-небудзь адной моўнай сістэме.           Генетычная і псіхалагічная (з боку эмацыянальнага стаўлення да абедзьвюх моў) блізкасць рускай і беларускай моў, асаблівасці руска-беларускага білінгвізму патрабуюць спецыфічных падыходаў да развіцця рускага і беларускага маўлення дашкольнікаў. Асаблівай ўвагі вымагае навучанне дзяцей з рускамоўных сем’яў беларускай мове як другой роднай.

Валоданне чалавекам дзвюма мовамі называецца білінгвізмам. (Веданне болей за дзве мовы называюць мульці- або полілінгвізмам)–, Чалавек, які валодае ў роўнай або прыблізна роўнай ступені дзвюма мовамі як роднымі, называецца білінгвам - двухмоўнай асобай.

Існуюць розныя віды білінгвізму. Па ўзросце, у якім адбываецца засваенне другой мовы, адрозніваюць білінгвізм ранні і позні. Раннім білінгвізмам называюць засваенне другой мовы ў дашкольным узросце. Пры гэтым у раннім білінгвізме вылучаецца яшчэ так званы паралельны білінгвізм, калі дзіця з нараджэння чуе і паступова засвойвае адразу дзве мовы.

Па ўмовах засваення адрозніваюць білінгвізм натуральны (што засвойваецца ў натуральных сітуацыях зносін з носьбітамі другой мовы) і штучны (як вынік спецыяльнага навучання). Білінгвізм аўтаномны і змешаны. У першым выпадку білінгв выразна дыферэнцыруе моўныя сістэмы, на якіх гаворыць, пераход ад стварэння тэкста на адной мове да стварэння на другой адбываецца шляхам пераключэння з механізма адной мовы на другі. У другім выпадку білінгв недакладна проціпастаўляе сістэмы абедзвюх моў, дзве моўныя сістэмы з'яўляюцца ўзаемапранікальнымі.

З псіхалагічнага пункту гледжання адрозніваюць білінгвізм рэцэптыўны, калі чалавек разумее маўленне на другой мове, але на ёй не гаворыць; рэпрадуктыўны, калі білінгв здольны ўзнавіць асобныя фрагменты або ўвесь тэкст на другой мове; і прадуктыўны – чалавек і разумее, і гаворыць на другой мове. Толькі ў апошнім выпадку другая мова можа выкарыстоўвацца як зродак зносін. Маўленне чалавека пры пераходзе на другую мову не пазбаўленае ад інтэрферэнцыі – неадвольнага змешвання сродкаў дзвюх моў у вонкавым маўленні, пранікненні элементаў адной мовы (слоў, марфем, сінтаксічных схем, спецыфічных гукаў) у другую мову. Інтэрферэнцыя праяўляецца пры змешаным білінгвізме. Станоўчы перанос маўленчых навыкаў (ужыванне асобных слоў, граматычных форм, вымаўлення гукаў) з адной мовы ў другую называецца траспазіцыяй.

З’явы траспазіцыі асабліва яскрава праяўляюцца пры засваенні блізкароднасных моў. Па словах беларускага псіхалінгвіста А.Я. Супруна, гэта з’ява вельмі карысная, якую неабходна абавязкова ўлічваць пры распрацоўцы методыкі навучання блізкороднаснай мове (да якіх належаць руская і беларуская мовы).

Дашкольная установа, у якой забяспечваецца этнізацыя асобы, гэта значыць натуральнае ўваходжанне дзіцяці ў духоўны свет і традыцыйнае жыццё роднага народа, у культуру нацыі як састаўную частку агульначалавечай культуры, з’яўляецца нацыянальнай дашкольнай ўстановай.

Літаратура:

1. Паліева, Т.У. Развіццѐ білінгвальнай адукацыі дашкольнікаў у Беларусі (другая палова ХХ ст. – пачатак ХІ): манаграфія / Т.У. Паліева. – Мазыр, 2008.

2. Старжынская, Н.С. Маўленчае і лінгвістычнае развіццѐ дашкольнікаў / Н.С. Старжынская. – Мінск, 2007.

3. Старжынская, Н. С. Развіццѐ беларускага маўлення дашкольнікаў / Н.С. Старжынская. Дз.М. Дубініна. - Мінск.,2008.